Хлопец пайшоў знаёміцца з вядучай БТ з флаконам парфумы і нажом

Хлопец пайшоў знаёміцца з вядучай БТ з флаконам парфумы і нажом

Дзіўны прыхільнік з’явіўся ў адной з вядучых Беларускага тэлебачання: 27 кастрычніка малады чалавек спрабаваў незаконна прайсці ў будынак Белтэлерадыёкампаніі па вуліцы Макаёнка, 9.

Паколькі будынак медыяхолдынку з’яўляецца рэжымным аб’ектам, візіцёра аператыўна затрымалі супрацоўнікі Дэпартаменту аховы МУС Беларусі. Парушальнік — жыхар аднаго з райцэнтраў Брэсцкай вобласці, ён сказаў, што даўно і аддана захапляецца адной з тэлевядучых.

Пры гэтым хлопец ішоў на сустрэчу са сваёй марай, несучы флакон жаночай парфумы і нож. Навошта яму такая атрыбутыка, ён не патлумачыў.

Няўдачлівага прыхільніка даставілі ў Першамайскі РУУС, дзе на яго склалі адміністратыўны пратакол, паведамляе Белтэлерадыёкампанія ў Фэйсбуку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі