Хто зможа зрабіць "шэнген" бясплатна, хто — за €65, а хто — за €70

Хто зможа зрабіць "шэнген" бясплатна, хто — за €65, а хто — за €70

Паводле "Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз", збор за афармленне шэнгенскай візы для беларускіх грамадзянаў знізіцца з 80 да 35 еўра. Але таксама пагадненне ўтрымлівае спіс тых, хто можа быць вызвалены ад аплаты візавага збору.

Найперш ідуць тыя, хто можа бясплатна атрымаць шматразовы "шэнген" аж на пяць гадоў:

- чальцы нацыянальных і рэгіянальных урадаў і парламентаў, Канстытуцыйнага суда і Вярхоўнага суда (калі яны не вызвалены ад неабходнасці атрымання віз);

- чальцы афіцыйных дэлегацый, якія маюць неабходнасць рэгулярна прымаць удзел у афіцыйных сустрэчах, кансультацыях, перамовах ці праграмах абмену, а таксама ў мерапрыемствах на тэрыторыі дзяржаў-сябраў Еўрасаюза міжурадавымі арганізацыямі;

- сваякі (муж, жонка, дзеці ва ўзросце да 21 года ці на ўтрыманні, бацькі і асобы, якія выконваюць бацькоўскія абавязкі, дзядулі і бабулі, унукі і ўнучкі), якія наведваюць грамадзян Беларусі, якія легальна пражываюць на тэрыторыі дзяржаў-сябраў Еўрасаюза ці грамадзян ЕС, якія пражываюць на тэрыторыі дзяржаў, грамадзянамі якіх яны з’яўляюцца.

Далей ідуць іншыя катэгорыі грамадзянаў Беларусі:

- удзельнікі навуковай, навучальнай (датычыцца ВНУ), культурнай і творчай дзейнасці, у тым ліку ўніверсітэцкіх і іншых праграм абмену;

- школьнікі, студэнты, аспіранты і суправаджаючыя іх выкладчыкі, якія накіроўваюцца на навучанне ці навучальную стажыроўку, у тым ліку ў рамках праграм абмену;

- спартоўцы і асобы, якія суправаджаюць іх з мэтай выканання прафесійных абавязкаў;

- удзельнікі афіцыйных праграм абмену, арганізаваных пародненымі гарадамі і іншымі муніцыпальнымі адзінкамі;

- прадстаўнікі арганізацый грамадскай супольнасці, якія едуць у адну з краінаў Еўрасаюза на трэнінгі, семінары, канферэнцыі;

- удзельнікі афіцыйных праграм трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрасаюза паміж Беларуссю і ЕС;

- інваліды і асобы, якія іх суправаджаюць (калі гэта неабходна);

- асобы, якія маюць дакументы, што пацвярджаюць неабходнасць паездкі ў гуманітарных мэтах, уключна з паездкамі на тэрміновае медыцынскае лячэнне, разам з суправаджаючымі іх асобамі;

- асобы, якія маюць дакументы, што пацвярджаюць неабходнасць паездкі на пахаванне блізкага сваяка ці на наведванне сур’ёзна хворага блізкага сваяка;

- дзеці ва ўзросце да 12 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі