Ігар Крывушэнка можа вярнуцца ў БАТЭ на пасаду галоўнага трэнера?
Ігар Крывушэнка можа вярнуцца ў БАТЭ на пасаду галоўнага трэнера, паведамляе сайт football.by, які спасылаецца на свае крыніцы. Нібыта футбольны спецыяліст адзін з фаварытаў сярод іншых прэтэндэнтаў (сам Крывушэнка кантактаў з ім ФК БАТЭ не пацвердзіў). Пасада галоўнага трэнера стала вакантнай пасля сыходу Віталя Жукоўскага.
Ігару Крывушэнку 57 гадоў. Ён быў футбалістам зорнага складу мінскага "Дынама", якое выйграла чэмпіянат СССР у 1982-м, але гуляў тады за дубль. На трэнерскай працы — з 1995 года. Быў галоўным трэнерам БАТЭ ў 2005-2007 гадах. Калі ён сышоў у мінскае "Дынама", трэніраваць барысаўчан стаў Віктар Ганчарэнка.
Трэнер паспеў папрацаваць і ў Беларусі, і ў замежжы (напрыклад, у экзатычнай Інданэзіі). У 2017-2019 гадах Крывушэнка быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.