"ІКЕА і кропка": беларускі пераймальнік брэнда адкрыў першую краму ў Маскве

Крама IKEA / snl.no/IKEA
Крама IKEA / snl.no/IKEA

Беларуская мэблевая кампанія Swed House прадае тавары, звонку падобныя на прадукцыю шведскага гіганта IKEA. У суботу яна адкрыла сваю першую краму ў Маскве, піша Reuters.

IKEA сышла з Расіі пасля пачатку вайны ва Украіне. Цяпер месца брэнда спрабуе заняць беларускі рытэйлер. Да пятай часткі асартыменту складаюць сапраўдныя тавары шведскага брэнда, піша The Insider па спасылкай на Reuters.

“Ніхто не забараняў нам гэта рабіць… Прадукцыя нашага ўласнага Swed House таксама карыстаецца вялікім попытам”, — сказаў прадстаўнік крам Swed House Мамедали Касымаў.

Але некаторыя пакупнікі расказалі Reuters, што ў крамы нязручнае планаванне, і яна занадта малая.

“Тавары не павінны проста ляжаць адно на адным. У Ikea быў пэўны падыход да прадакт-плэйсменту… можна было ляжаць на ложках, тэставаць мэблю, — тлумачыць сваё расчараванне адзін з пакупнікоў. Іншыя скардзіліся на памеры крамы. — Калі яны хочуць стаць лепш, наперадзе яшчэ вельмі доўгі шлях".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі