Іх норавы: сепаратызм і карона, выбары ў тропіках і антыканец свету

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Брытанскі прэм'ер заклапочаны пераездам, у Бразіліі б'юцца праз палітычныя погляды, а канадскія парламентарыі не хочуць прыносіць прысягу брытанскай кароне. Адным словам, у адрозненне ад цэн у Беларусі, свет не замёр. Раскажам, што адбывалася ў ім на гэтым тыдні.

Няма часу чытаць? Слухайце нас на любой зручнай платформе.  

Добрая кватэра

Вы ўжо ведаеце, што Рышы Сунак стаў новым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, таму мы раскажам вам пра тое, чаго вы яшчэ не ведаеце. А вы напэўна не ведаеце, дзе будзе жыць новы брытанскі прэм'ер. 

Калі на тое, большасць брытанскіх прэм'ераў з 1735 года жылі па адрасе Даўнінг-стрыт, 10. Але, калі прэм'ерам стаў Тоні Блэр, ён і яго жонка Чэры памяняліся дамамі з тады яшчэ нежанатым канцлерам Горданам Браўнам. І пераехалі з кватэры над домам нумар 10 у кватэру над домам нумар 11. Рэч у тым, што яна аказалася больш прасторная. 

Блэры ператварылі гэтую прастору ў сямейны дом, і вось ужо некалькі прэм'ераў аддавалі перавагу ёй перад традыцыйным "нумарам 10". А ў дзясятай кватэры сяліліся канцлеры.

Новы прэм'ер Сунак яшчэ гэтай вясной быў канцлерам, гэта значыць жыў у кватэры нумар 10. І цяпер абвясціў, што збіраецца вярнуцца ў яе і пакіне па-за ўвагай больш прасторную 11-ю кватэру. Таму што там, у 10-й, ён і яго сям'я былі шчаслівыя.

Их нравы: сепаратизм и корона, выборы в тропиках и антиконец света

Премьер-министр Великобритании / flickr, №10

Мы мяркуем, што гэтая кароткая бытавая гісторыя ў поўнай меры адлюстроўвае марнасць спробаў з наскоку разабрацца ў брытанскай палітыцы і ў тым, навошта прэм'ера мяняюць кожны месяц. У іх там усё складана, але вельмі цікава.
 

Аплата прайшла паспяхова

З вясны ў Брытаніі паспела змяніцца тры прэм'еры, а Ілан Маск увесь гэта час спрабаваў купіць Twitter. І вось гэтай раніцай Маск напісаў "Птушка вольная". Да гэтага часу гендырэктар Twitter Параг Агравал ужо не быў гендырэктарам Twitter. З ім пакінулі свае пасады яшчэ некалькі высокапастаўленых кіраўнікоў кампаніі.

ВВС піша, што Маск, вядомы змагар за абсалютную свабоду слова, крытыкаваў кампанію за яе правілы мадэрацыі кантэнту. Некаторыя заблакаваныя кампаніяй карыстальнікі цяпер могуць вярнуцца.

Паглядзім, якой будзе свабода слова пры Ілане Маску. Але галоўнае: мы нарэшце перастанем пісаць, што Маск купляе Twitter — аплата прайшла паспяхова.

"Птичка свободна"

Выбары ў Бразіліі

Уявіце, што дэмакратыя перамагае і надыходзіць дзень выбараў. Правыя могуць свабодна выказваць свае ідэі, левыя могуць агітаваць за свае. Як быццам уся краіна ператвараецца ў твітар: гэта значыць усё вельмі таксічнае і вельмі палярызаванае.

Таксічнасць і палярызацыя — менавіта так Washington Post апісвае выбары ў маладой, але буйной паўднёваамерыканскай дэмакратыі — Бразіліі. У гэтыя выходныя адбудзецца другі тур выбараў: "Трапічны Трамп" дзейны прэзідэнт Жаір Балсанару б'ецца за прэзідэнцкую пасаду з экс-прэзідэнтам Лулам да Сілва.

"Адзін бок разглядае другі як агентаў граху і сатанізму, як камуністычных марыянетак, схільных апрацоўваць дзяцей у школах левым парадкам дня і да сацыялістычнага захопу эканомікі. Іншы бок бачыць, як яе праціўнікі вядуць нацыю шляхам фашызму і разрухі, вывяргаючы пры гэтым фанатызм, жанчынаненавісніцтва і гвалт", — пішуць журналісты амерыканскага выдання і прызнаюць, што прыкладна гэтаксама можна было б апісаць становішча спраў у іх уласнай краіне.

Перадвыбарная кампанія не абышлася без гвалту: CNN піша пра дзясяткі выпадкаў сутыкненняў паміж палітычнымі сапернікамі па ўсёй краіне. Спадзяёмся, ваша дэмакратыя не падобная да гэтай.
 

Сеператызм і карона

Але досыць пра дэмакратыю, пяройдзем да манархіі. Некаторыя канадскія парламентарыі больш не хочуць прысягаць на вернасць брытанскай кароне, піша ВВС. Так, 14 нядаўна абраных палітыкаў Квебека адмовіліся прынесці прысягу на вернасць каралю Карлу III, як гэтага патрабуе заканадаўства.
 

Их нравы: сепаратизм и корона, выборы в тропиках и антиконец света

Букингемский дворец / Diliff

Давялося галасаваць. І ўсё ж большасць парламентарыяў выказаліся за тое, каб захаваць сувязі з каронай. І брытанскі кароль афіцыйна лічыцца кіраўніком Канады. Хоць, вядома, выконвае сімвалічную ролю, рэальная ўлада знаходзіцца ў руках у канадскага ўрада.

Каб адрачыся ад караля, трэба, па-першае, ухваленне Сената і Палаты абшчын. А таксама згода ўсіх дзесяці канадскіх правінцый.

Адносіны Квебека з манархіяй заўсёды былі складаныя. Многія квебекцы лічаць, што Канада павінна быць рэспублікай, а не манархіяй. Парламентарый, які прапанаваў разарваць сувязі з каронай, наогул лічыць, што падпарадкаванне брытанскай кароне зневажальнае.

Пакуль не зусім зразумела, што будзе з парламентарыямі, якія адмовіліся прысягнуць каралю. З аднаго боку, прэс-сакратар прэм'ер-міністра Квебека сказаў: так, надышоў час адмяніць абавязковую прысягу для парламентарыяў. З іншага боку, для гэтага трэба, каб парламентарыі прынялі адпаведны законапраект. А для гэтага трэба, каб яны правялі пасяджэнне. Але ці могуць засядаць парламентарыі, якія не прысягнулі?

У Квебеку ламаюць галаву. А маглі б проста сказаць, што "часам не да законаў".
 

Антыканец свету

У Расіі чыноўнікам хочуць забараніць выкарыстоўваць замежныя словы без патрэбы — маўляў, такім чынам хочуць абараніць рускую мову ад запазычанняў.

А мы навучым вас замежнаму слову, якога няма ні ў рускай, ні ў іншых мовах. Журналісты ВВС перачытвалі эсэ Джона Толкіна пра казкі. І выявілі там слова "эўкатастрофа" — так пісьменнік называў "антыканец свету".

Паводле Толкіна, эўкатастрофа часта здараецца ў самы змрочны момант, калі надзея на добры фінал ужо, здаецца, страчаная. І тут прылятаюць арлы, якія дапамагаюць героям перамагчы цмока, або Горлум зрываецца ў прорву і забірае з сабой пярсцёнак Усеўладдзя.

Мы так часта гаворым пра канец свету і расказваем вам у асноўным дрэнныя навіны. Можа, у нас проста не было прыдатнага словы для антыканца свету? Цяпер яно ў нас ёсць. Карыстайцеся, расійская Дзярждума вам не ўказ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі