Іна Афанасьева: Давайце не будзем выціраць ногі аб беларускіх артыстаў!
У сеціва трапіла відэа, на якім спявачка патрабуе лепшай грымёркі перад выступам на “Славянскім базары” ў Віцебску.
Іна Афанасьева сварыцца з адміністратарам, які спрабуе ўладкаваць яе ў цеснай і задушлівай грымёрцы без кандыцыянеру. Да таго ж пакой трэба дзяліць з іншай артысткай. Афанасьева патрабуе размясціць яе ў асобным пакоі, але адміністратар тлумачыць ёй, што на такія ўмовы можа прэтэндаваць толькі замежны спявак, а нашы “ўсе так жывуць, і Ланская так жыве”.
На апошнюю рэпліку спявачка адрэагавала адчайным выгукам: “Паслухайце, давайце не будзем выціраць ногі аб беларускіх артыстаў!”
Фота: hamper13.com