Інаугурацыя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона прайшла ў Парыжы
Інаугурацыя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона адбылася сёння ў Парыжы. Цырымонія пачалася з сустрэчы Макрона са сваім папярэднім Франсуа Аландам, які сёння склаў свае паўнамоцтвы — яны размаўлялі каля паўгадзіны.
Затым новаму прэзідэнту ўручылі залаты нагрудны ланцуг Вялікага магістра Ордэна Ганаровага легіёну, а таксама ўзнагароду вышэйшай ступені Ордэна, у выніку чаго Макрон зрабіўся кавалерам Вялікага крыжа. Пасля гэтага адбыўся агляд рэспубліканскай гвардыі пад гімн Францыі.
На завяршэнне Макрон усклаў кветкі да Магілы невядомага салдата ля Трыумфальнай аркі на Елісейскіх палях, паведамляюцб замежныя інфармагенцтвы.
39-гадовы ліберальны цэнтрыст Эмануэль Макрон быў абраны прэзідэнтам Францыі ў другім туры выбараў, якія адбыліся 7 траўня. Ён атрымаў 66, 1% галасоў. Яго саперніцай была ультраправая нацыяналістка Марын Ле Пэн.