Інцыдэнт з ракетай не з'яўляецца нападам на Польшчу — Анджэй Дуда
Анджэй Дуда / Reuters
"Нішто не сведчыць, што гэта быў наўмысны напад на Польшчу", — так прэзідэнт Анджэй Дуда ахарактарызаваў інцыдэнт з ракетай, якая ўпала ў польскім Пшэводаве.
Па яго словах, якія перадае Gazeta Wyborcza, там хутчэй за ўсё ўпалі рэшткі ўкраінскай зенітнай ракеты. Таму запуск артыкула 4 Статута NATO, верагодна, не спатрэбіцца.
Здарэнне адбылося 15 лістапада ў 15:40 паводле варшаўскага часу (17:40 паводле мінскага). У вёсцы Пшэводаў Люблінскага ваяводства ракета пацэліла ў пункт нарыхтоўкі збожжа. У выніку выбуху загінулі два чалавекі.
У гэты дзень Расія нанесла магутны ракетны ўдар па Украіне.
Польскі бок лічыць інцыдэнт страшным, але выпадковым здарэннем. На думку Дуды, да гэтага б не дайшло, калі б Расія не атакавала Украіну і тая не была б вымушаная выкарыстоўваць сродкі супрацьпаветранай абароны.
Nic nie wskazuje na to, że był to intencjonalny atak na Polskę - Prezydent @AndrzejDuda.
— Kancelaria Prezydenta (@prezydentpl) November 16, 2022
Po naradzie Prezydenta RP z Premierem @MorawieckiM, ministrami i dowódcami wojskowymi w Pałacu Prezydenckim trwa posiedzenie Rady Bezpieczeństwa Narodowego. #RBN pic.twitter.com/Dqc0f4PzTb
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.