Інфармацыю пра інсульт у Лукашэнкі “Незыгар” узяў з каментарыяў на Charter97.org
Інфармацыю пра інсульт у Аляксандра Лукашэнкі ананімны тэлеграм-канал “Незыгар” узяў з каментарыяў на Charter97.org. Скандальны “інсайд”, які давялося абвяргаць прэс-сакратарцы кіраўніка Беларусі Наталлі Эйсмант, складзены з двух каментарыяў, якія пакінулі чытачы “Хартыі” пад нікамі “Сяргей” і “LUKA KAPUT”.
Сачыце за рукамі.
29 ліпеня роўна ў 20:00 каментар пра інсульт у Лукашэнкі з’яўляецца на сайце Charter97.org пад артыкулам “Голас народа: У Драздах сядзяць халуі ды пустабрэхі”. Яго пакідае нехта пад нікам “Сяргей”:
А ў 21:45 іншы карыстальнік з красамоўным нікам “LUKA KAPUT” пакідае каментар, які перакачаваў у допіс “Незыгара” амаль цалкам! Тут упершыню з’яўляецца “дыягназ”: ішэмічны інсульт у басейне сярдэняй мазгавой артэрыі.
Праходзіць яшчэ 3,5 гадзіны — і ўжо ў панядзелак, 30 ліпеня, допіс пра інсульт у Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца ў “Незыгара”. Ён зроблены ў 1:11:50 AM. Гэта другі допіс у ананімным тэлеграм-канале, зроблены пасля апоўначы:
Інфармацыя дапоўненая фактам пра адмену візіта Лукашэнкі ў Гомель. Візіт не быў абвешчаны афіцыйна, але, верагодна, сапраўды рыхтаваўся: на вуліцах горада быў заўважаны прэзідэнцкі “Майбах”, а тамтэйшых папярэджвалі, што ў месцах меркаванага знаходжання кіраўніка Беларусі нельга адчыняць форкті.
Прычынаў адмены гэтай паездкі Наталля Эйсмант тлумачыць не стала. А наконт допісу ў тэлеграм-канале “Незыгар” выказалася так:
“Магу адказаць на гэта толькі словам “трызненне”.
Увечары ў каментарах на “Хартыі”, а раніцай у ананімным тэлеграм-канале? Надзейнасць “інсайдаў” “Незыгара” пра Беларусь, цяпер выклікае вялікія сумневы.