Інфекцыяніст: пакуль пасылка з Кітая дабярэцца да Беларусі, вірус памрэ

Інфекцыяніст: пакуль пасылка з Кітая дабярэцца да Беларусі, вірус памрэ

Баяцца пасылак з Кітая не варта, заявіў у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ Ігар Карпаў, галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедрай інфекцыйных хваробаў Белдзяржмедуніверсітэта.

Каранавірус можа знаходзіцца на нейкай паверхні прыкладна дзве-тры гадзіны, кажа Карпаў. Натуральна, пакуль пасылка дабярэцца з КНР да нашай краіны, вірус "памрэ". Інфекцыяніст спасылаецца на пацверджанне гэтых слоў у Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Як вядома, ахвярамі кітайскага каранавіруса ў КНР ужо сталі больш за 560 чалавек, заражаныя 28 тысяч. У Беларусі хворых не выяўлена. У Брэсце прайшлі вучэнні па барацьбе з распаўсюдам кітайскага каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі