Інспектары рыбааховы ўжылі слезацечны газ супраць пенсіянера-браканьера

Каля вёскі Кустовічы інспектары заўважылі 65-гадовага браканьера. Спярша брэстаўчанін спрабаваў уцячы ад інспектараў, а потым кінуўся біцца. Як адзначае БЕЛТА, інспектарам нічога не заставалася, як ужыць супраць парушальніка заканадаўства спецсродкі.



У агрэсіўнага пенсіянера канфіскавалі сетку, дзве лавушкі і 42 рыбіны — ліна, карася залатога, акуня — агульнай вагой 14 кг. Паводле заканадаўства ў перыяд нерасту шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, вылічаецца ў трайным памеры. У гэтым выпадку апынулася, што незаконная здабыча рыбы з выкарыстаннем забароненых прыладаў пацягнула шкоду амаль на 25 мільёнаў рублёў.



Цяпер вырашаецца, ці пачынаць на парушальніка крымінальную справу.



Фота — yuga.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі