У футбольным салігорскім "Шахцёры" могуць запусціць працэдуру банкруцтва
Футбалісты "Шахцёра"
У футбольным салігорскім "Шахцёры" могуць запусціць працэдуру банкруцтва. Такім чынам клубу ўдасца пазбегнуць разлікаў па даўгах (іх ацэньваюць у 5-7 млн еўра). Як піша "Трыбуна", вялікая верагоднасць, што такое рашэнне прыме куратар "Шахцёра", кіраўнік "Беларуськалія" Іван Галаваты. Працэдуру могуць запусціць пасля заканчэння сезона 2024 года.
Такі расклад ужо быў верагодны ў канцы 2023-га, аднак тады ўсё ж было прынятае рашэнне паспрабаваць выратаваць сітуацыю, адзначае выданне. Салігорцы, з якіх з-за справы аб дамоўных матчах ("Шахцёр" быў пазбаўлены залатога медаля 2022 года і атрымаў вялікі штраф) былі знятыя ачкі, здолелі захаваць месца ў эліце. Але сёлета каманда мае ў сваім актыве -16 ачкоў і займае апошняе месца ў турнірнай табліцы. У яе трансферны бан, з-за якога даводзіцца гуляць учорашнімі дублёрамі.
Нядаўна стала вядома, што УЕФА аштрафаваў ФК "Шахцёр" на мільён еўра за "пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.