ФІФА дыскваліфікавала пяць чалавек за дамоўныя матчы ў Беларусі

Анатоль Юрэвіч

Анатоль Юрэвіч / kazfootball.kz

Дысцыплінарны камітэт ФІФА рашэннем ад 31 кастрычніка 2023 года дыскваліфікаваў футбольнага трэнера Анатоля Юрэвіча на пяць гадоў. Аналагічныя рашэнні былі прынятыя наконт У. Нідэргаўса, А. Марчанкі, Д. Гомзы і Арама Абдаль-Маджыда.

Гэта азначае, што бліжэйшыя пяць гадоў яны не змогуць працаваць у футбольнай сферы не толькі ў Беларусі, але і ў любой іншай краіне.

Гаворка ідзе пра чэмпіянат Беларусі 2022 года, які выйграў ФК "Шахцёр". Выявілася, што ў чэмпіянаце былі дамоўныя матчы. Па выніках расследавання "Шахцёр" быў пазбаўлены залатога медаля, а "Энергетык-БДУ" — срэбранага. Таксама клубы былі аштрафаваныя і пазбаўленыя ачкоў у цяперашнім чэмпіянаце. Дзясяткі гульцоў былі дыскваліфікаваныя.

Пад суд трапіў толькі былы спартовы дырэктар футбольнага клуба "Шахцёр" Уладзімір Нідэргаўс. Яго аштрафавалі на 185 тысяч рублёў (5000 базавых велічыняў). Гэта мінімальнае пакаранне, якое пагражала спартоваму менеджару, абвінавачанаму ў подкупе ўдзельнікаў і арганізатараў спартыўных спаборніцтваў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі