За арганізацыю дамоўных матчаў менеджару ФК "Шахцёр" прысудзілі штраф

Уладзімір Нідэргаўс у зале суда / БЕЛТА
Уладзімір Нідэргаўс у зале суда / БЕЛТА

У судзе Маскоўскага раёна сталіцы абвясцілі прысуд былому спартоввму дырэктару футбольнага клуба "Шахцёр" Уладзіміру Нідэргаўсу. Як паведамляе тг-канал Football.by, яму прысудзілі штраф у 185 тысяч рублёў (5000 базавыз велічыняў), як і прасіў пракурор.

Гэта мінімальнае пакаранне, якое пагражала спартоваму менеджару, абвінавачанаму паводле чч. 1-2 арт. 253 КК (подкуп удзельнікаў і арганізатараў спартыўных спаборніцтваў).

Нідергаўса адпусцілі з-пад варты ў зале суда. Ён выйшаў пад падпіску аб нявыездзе да моманту пакуль прысуд набудзе законную моц.

Як паведамлялася раней, большую частку штрафу (180 тысяч рублёў) мужчына ўжо ўнёс у кошт пагашэння штрафу.

За арганізацыю дамоўных матчаў ФК "Шахцёр" быў пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года і атрымаў вялікі штраф. Таксама быў пакараны клуб "Энергетык-БДУ". Дзясяткі футбалістаў з розных камандаў былі дыскваліфікаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі