Кіраўніком банды, якая рабавала дальнабойшчыкаў, аказаўся міліцыянер

Затрыманне банды

Затрыманне банды / mvg.gov.by

Кіраўніком банды, якая рабавала дальнабойшчыкаў, аказаўся міліцыянер. Затрыманыя днямі налётчыкі з Оршы выдалі 27-гадовага сілавіка Міхаіла Згірскага, які служыў у Докшыцкім РАУС. Удзельнікі групоўкі распавялі, што ён планаваў рабаванні і сам удзельнічаў у нападах. Калі кіроўцы спалі, банда ўзломвала замкі грузавых адсекаў і выносіла тавары. Скрадзенае потым прадавалі ў Расіі або карысталіся ім самі, піша "Наша ніва" са спасылкай на свае крыніцы.

Цяпер з-за гэтай справы ў МУС "мегаскандал". Капітана Згірскага затрымаў КДБ. У раёне замянілі міліцэйскае начальства.

Міхаіл Згірскі служыў у аддзеле крымінальнага вышуку. Свой спецыфічны доступ да інфармацыі і веданне метадаў канспірацыі ён выкарыстоўваў у арганізацыі дзейнасці банды. У яго кватэры знайшлі іншую, адрозную ад табельнай, зброю, якая фігуравала ў заявах пацярпелых. Там жа было адзенне з арыенціровак і балаклава.

Крымінальная справа знаходзіцца на асаблівым кантролі у кіраўнікоў МУС, Следчага камітэта, Генпракуратуры і КДБ. Іншыя супрацоўнікі крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС часова адхілены ад службы, яны правяраюцца на магчымае дачыненне да крыміналу.

Вядома, што капітан Згірскі ўдзельнічаў у палітычных рэпрэсіях.

Кіраўніком банды, якая рабавала дальнабойшчыкаў, аказаўся міліцыянер
Міхаіл Згірскі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі