Банкі будуць даносіць у падатковую пра рахункі заможных беларусаў

Падаткавікі падрыхтавалі інструкцыю для банкаў (ілюстрацыйнае фота)

Падаткавікі падрыхтавалі інструкцыю для банкаў (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Банкі будуць даносіць у падатковую пра рахункі заможных беларусаў. Іх даныя перададуць на праверку, калі сума прыходу на рахунак перавысіць 150 тысяч рублёў за год. Гэта вынікае з інструкцыі для банкаў, якую падрыхтавала Міністэрства па падатках і зборах. Дакумент ужо апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і пачне дзейнічаць праз тры месяцы.

Згодна з пастановай, калі рахунак адкрыты ў замежнай валюце, суму пералічуць на беларускія рублі. Рознага кшталту звароты грошай, адсоткі па ўкладах у гэтую суму ўлічваць не будуць.

Даныя за 2023 год падаткавікі чакаюць ад банкаў да 1 верасня 2024-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі