Украінскім медыкам перадалі рэанімабілі ад стваральнікаў гульні World of Tanks
Рэанімабілі для Украіны
Украінскім медыкам перадалі рэанімабілі ад стваральнікаў гульні World of Tanks. Летась дабрачынны праект Wargaming United сабраў на гэтыя мэты больш за мільён долараў. Да збору далучыліся жыхары 115 краін свету.
Як піша віцэ-прэм'ер, міністр лічбавай трасфармацыі Украіны Міхайла Фёдараў, медыкі атрымалі "13 рэанімабіляў ад стваральнікаў легендарнай гульні World of Tanks". Іх адправілі ў Вінніцкую, Львоўскую, Кіеўскую, Адэскую, Харкаўскую, Чарнігаўскую, Запарожскую, Сумскую і Херсонскую вобласці. І яны будуць ратаваць жыццё тысячам украінцаў.
Wargaming пакінуў Беларусь і Расію ў сакавіку 2022 года. Бізнес у гэтых краінах быў перададзены мясцоваму ўпраўленню Lesta Studio, якая больш не звязаная з Wargaming. Кампанія заявіла, што не атрымлівае прыбытку ў РБ і РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.