Wargaming прадаў расійскаму бізнесмену кампаніі ў Беларусі і Расіі
Wargaming прадаў расійскаму бізнесмену кампаніі ў Беларусі і Расіі, піша devby.io. Новы ўладальнік беларускага сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гейм стрым" і расійскага адкрытага акцыянернага таварысітва "Леста" — 58-гадовы Малік Хатажаеў, расійскі топ-менеджар WG.
Беларускі Wargaming змяніў уласніка з 1 ліпеня 2022-га. У Хатажаева цяпер 91,84% акцый "Гейм стрыма". Яго мінарытарнымі ўладальнікамі застаюцца грамадзянкі Беларусі і Украіны.
Мяркуецца, што беларускі Wargaming паспеў "збегчы" з-пад контрсанкцый уладаў Беларусі. Нядаўна ўрад забараніў замежным акцыянерам 190 юрыдычных асоб (а сярод іх і "Гейм стрым") прадаваць свой бізнес без спецыяльнага дазволу Мінфіна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.