Інтэрв'ю Ціханоўскай ў газеце Intex-press прызналі экстрэмісцкім матэрыялам

Інтэрв'ю Ціханоўскай ў газеце Intex-press прызналі экстрэмісцкім матэрыялам

Інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай у газеце Intex-press і на сайце выдання прызнанае экстрэмісцкім матэрыялам, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Баранавіцкая міжраённая пракуратура выявіла, быццам у гэтым матэрыяле была інфармацыя, "накіраваная на распальванне ў грамадстве палітычнай, ідэалагічнай, сацыяльнай варожасці".

За гэтае інэрв'ю выдаўцу Уладзіміру Янукевічу вынеслі афіцыйнае пракурорскае папярэджанне, а потым аштрафавалі на 580 рублёў (20 базавых велічыняў) — як уладальніка сайта. Янукевіча чакае яшчэ суд як выдаўца газеты. А таксама ідзе праверка, па выніках якой на яго могуць пачаць крымінальную справу. Само выданне выкраслілі з падпіснога каталога "Белпошты" на другое паўгоддзе 2020-га і адмовіліся прадаваць у мясцовых крамах.

Баранавіцкая пракуратура падала заяву ў суд, і той сваім рашэннем прызнаў гутарку з Ціханоўскай, апублікаваную ў газеце, і відэазапіс на сайце экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі