Іосуб: Лукашэнка лічыць, што ў эканоміцы нічога змяняць не трэба
Эканаміст Вадзім Іосуб пракаментаваў заявы Аляксандра Лукашэнкі пра эканамічную сітуацыю, якія прагучалі падчас прэс-канфэренцыі.
Мяркуючы па заявах Лукашэнкі, у доўгатэрміновай перспектыве для Беларусі нічога не зменіцца і сучасная эканамічная мадель сябе цалкам апраўдвае. Так ацаніў заявы беларускага кіраўніка аналітык афіцыйнага партнёра "Альпары" ў Мінску Вадзім Іосуб у гутарцы з Еўрарадыё:
Іосуб: “На жаль, нічога прынцыпова новага сёння мы не пачулі. Ннаколькі мне падалося, асноўная думка — гэта тое, што сучасная эканамічная мадель дае рады, і ўсё прынцыпова будзе так, як было раней”.
Па словах Іосуба, беларуская ўлада кіруецца наступнай логікай: у сённяшняй сітуацыі няма віны ўлады, крызіс выкліканы толькі знешнімі фактарамі, зусім не залежнымі ад Беларусі.
Іосуб: “Часовыя складанасці маюць знешні характар. То бок, усё добра, калі не лічыць, што ў свеце крызіс, у Расіі крызіс, і ўсё гэта на нас негатыўна адбіваецца. Вінаватыя вакол усе, акрамя нас, таму нічога змяняць не трэба”.
Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)
Фота — myfin.by