IQ48 рыхтуюць цяжкую фанкавую "Зброю" (відэа)
Новы сінгл гурта працягне тэндэнцыі альбома "HMR" і акуне ў пінкфлойдаўскі псіхадэл.
IQ48 рыхтуюць да выхаду сінгл "Зброя", у які ўвойдуць два трэкі — "Зброя" і "Гарэлка".
"Адна песня — пра гарэлку, у сэнсе, што ў гэтым добрага і што кепскага, — распавядае Еўрарадыё лідар гурта Яўген Бузоўскі. — А другая — пра гандаль зброяй. Гэта тэкст Сашы Ракаўца. Агульнае ў іх тое, што і гарэлка, і зброя — гэта ўсё зброя, якая забівае людзей".
Паводле словаў Яўгена, сінгл працягне тэндэнцыі апошняй пласцінкі "HMR", аднак музыка IQ48 стане больш фанкавай і нават псіхадэлічнай. "Можа, занадта гучыць, але з'яўляецца нейкая пінкфлойдаўшчына", — смяецца музыка.
Бузоўскі кажа, што песні сінглу патрапяць у новы альбом гурта, запіс якога пачнецца на пачатку наступнага года.
Апроч таго, днямі адбудуцца здымкі новага кліпу "Здаровых лосяў" на бонус-трэк з "HMR" — "Калідор" — кавер на песню Rise Against The Machine "Bullet in your head".
Фота з профіля ў Фэйсбук Яўгена Бузоўскага.