Ірына Крыўко паказала свой найлепшы вынік у гэтым сезоне
Беларуская біятланістка Ірына Крыўко паказала свой найлепшы вынік у гэтым сезоне. У пятніцу ў спрынце на трэцім этапе Кубка свету ў Ансі яна, пры бездакорнай стральбе на двух агнявых рубяжах, заняла 7-е месца. Гонку з адным промахам выйграла нарвежка Тырыл Экхаф. Крыўко прайграла ёй амаль 45 секунд.
Другое месца заняла Жустын Брэза з Францыі, трэцяе — Маркета Давідава з Чэхіі.
Месцы яшчэ трох беларусак: Ірына Кручынкіна — 46-я (+1.55,8; 2 промахі), Дынара Алімбекава (+2.11,5; 2 промахі), Ганна Сола — 70-я (+2.32,1; 2 промахі). Агулам у спрынтарскай гонцы паўдзельнічалі 96 біятланістак.
21 снежня пройдуць гонкі пераследу ў мужчын (пачатак а 15-й гадзіне) і жанчын (17:00).
A very wet women sprint has just come to an end. @tirileckhoff took the win with great skiing ahead of clean shooting Justine Braisaz and Marketa Davidova. Had you missed it from #ALGB19, it's available on https://t.co/MSJYx30KUx pic.twitter.com/P8iSiihHuR
— IBU World Cup (@IBU_WC) December 20, 2019
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.