Ірына Крыўко заняла 13-е месца ў біятлонным спрынце ў Прэск-Айле
Беларуска Ірына Крыўко сёння прыме ўдзел у гонцы пераследу ў рамках этапу Кубка свету па біятлоне ў амерыканскім Прэск-Айле
11 лютага спартсменка заняла 13-е месца ў спрынтэрскай гонцы і такім чынам заваявала права выступіць у пас’юце. Яе калега па камандзе Анастасія Дубарэзава фінішавала з 24-м вынікам, яшчэ адна беларуска Крысціна Ільчанка стала 56-й, а Марыя Панфілава — 85-й.
Пераможцай гонкі пераследу стала чэшская біятланістка Габрыэла Соўкалава, на другім месцы амерыканка С’юзэн Данклі, а трэцяй стала полька Крысціна Гузік.