Італьянскія ўлады арыштавалі нерухомасць Салаўёва і Усманава

Уладзімір Салаўёў на акцыі пратэсту супраць свайго канцэрту ў Менску / Еўрарадыё​
Уладзімір Салаўёў на акцыі пратэсту супраць свайго канцэрту ў Менску / Еўрарадыё​

Італьянская фінансавая гвардыя арыштавала нерухомасць расейскага бізнэсоўца Алішэра Усманава і тэлепрапагандыста Уладзіміра Салаўёва, паведамляе газета "La Repubblica".

Дзве млявых Салаўёва на возеры Кома і Віла Усманава на Сардзініі цяпер трапілі пад арышт праз санкцыйныя спісы ЕЗ у сувязі з падзеямі ва Украіне. Пасля ўварвання Расіі ў Украіну маёмасць расейскіх алігархаў ужо трапляла пад арышт. Вядома, што ў Францыі канфіскавалі яхты Ігара Сечына, у Германіі — Алішэра Усманава, у Італіі — Аляксея Мордашова і Генадзя Цімчанка.

Прэс-сакратар Пуціна сёння каментаваў арышты асабнякоў і яхт у Еўропе: "гэта квінтэсенцыя эканамічнага бандытызму і замах на святое права ўласнасці. Яно нічым не абгрунтавана: ні юрыдычна, ні эканамічна, ні маральна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі