Іван Эйсмант, Коля Лукашэнка і рэпер Сярога закрылі сезон у беларускім хакеі

Коля Лукашэнка на цырымоніі закрыцця шостага сезона ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі / "Трыбуна"
Коля Лукашэнка на цырымоніі закрыцця шостага сезона ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі / "Трыбуна"

Увечары 30 красавіка ў скандальна вядомым рэстаране "Лябяжы" прайшла першая ў гісторыі цырымонія закрыцця сезона ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі, піша "Трыбуна". На мерапрыемстве ўзнагароджвалі лепшых гульцоў, трэнераў сезону і розных спецыялістаў — усяго было 25 намінацый.

На пачатку мерапрыемства "на правах гаспадара" павітаў "кожнага ў гэтай зале" кіраўнік федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў. Ён так і не атрымаў афіцыйнага статусу ў справе аб гібелі Рамана Бандарэнкі — заўважае "Трыбуна". У першых шэрагах яго слухалі кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, малодшы сын кіраўніка Беларусі Коля Лукашэнка і старэйшы — Віктар.

Пасля прамовы Баскава пераможцы атрымалі свае ўзнагароды і выступіў фокуснік. А ў фінале вечарынкі здарыўся сюрпрыз. Уручаць галоўную ўзнагароду — "лепшы гулец сезона" — капітану "Гомеля" Герману Несцераву выйшаў рэпер Сярога, які нядаўна адзначыўся падтрымкай рэжыму Лукашэнкі. Яго выступам і завяршылася цырымонія.

"Трыбуна" заўважае, што звычайна спартсмены з вялікім задавальненнем выкладаюць фота і відэа з падобных мерапрыемстваў у сацыяльныя сеткі. Але гэтм разам чамусьці вырашылі нічога не выкладваць. Выступам Сярогі падзяліўся толькі брамнік "Металурга" Дзмітрый Мільчакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі