Іваніч: "У БАТЭ я прыйшоў хлопчыкам, а сышоў мужчынам"

Іваніч: "У БАТЭ я прыйшоў хлопчыкам, а сышоў мужчынам"

Былы паўабаронца БАТЭ Мірка Іваніч даў першае інтэрв'ю беларускім журналістам пасля вяртання ў Сербію. 26-гадовы футбаліст, гулец зборнай Чарнагорыі, у лютым падпісаў кантракт з клубам "Црвена Звезда". У Беларусі ён правёў тры сезоны, БАТЭ яго купіў за мільён еўра. Прадаць Іваніча ўдалося за 1,3 млн еўра.

У інтэрв'ю "Прессболу" Мірка Іваніч сказаў, што ў складзе барысаўчан ён атрымаў "неацэнны досвед". "Вывучыў мову, даведаўся пра шмат новых людзей... — кажа Іваніч. — Але больш правільна адказаць так: у БАТЭ я прыйшоў хлопчыкам, а сышоў мужчынам".

Па словах футбаліста, у Беларусі ў яго засталося шмат сяброў. І гэта не толькі футбалісты, але і работнікі клуба.

Па словах Іваніча, у БАТЭ яму прапаноўвалі застацца яшчэ на год. У яго была размова з кіраўніком клуба Андрэем Капскім і галоўным трэнерам Аляксеем Багам. Аднак паўабаронца настойваў, і яму пайшлі насустрач, пачаліся перамовы з "Црвенай Звездай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі