Ізноў ліманады: лета вернецца ў Беларусь напачатку тыдня — але не да ўсіх адразу
Каб пазагараць у найблізкія дні трэба будзе ехаць у Гомель / pixabay
Каб пазагараць у найблізкія дні беларусам трэба будзе з'ездзіць у Гомель. Сіноптыкі Гідраметцэнтра расказалі, якім будзе надвор'е напачатку тыдня.
У панядзелак, 24 ліпеня, на Беларусь будзе ссоўвацца цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі праграмяць навальніцы.
Удзень тэмпературы будуць моцна адрознівацца для розных абласцей. На паўночным усходзе слупок тэрмометра можа не падняцца вышэй +19°С, затое на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +29°С.
У аўторак, 25 ліпеня, стане яшчэ цяплей. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12..+19°С, максімальная ўдзень +21..+28°С. А па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +30°С.
У сераду, 26 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра максімальная ўдзень +19..+25°С, а па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +28°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.