Ізраіль выключыў Беларусь са спісу краін, забароненых для наведвання
Ізраіль выключыў Беларусь са спісу краін, забароненых для наведвання ізраільцянамі ў перыяд пандэміі каранавіруса без спецдазволу. Пра гэта паведамляе Мінаховы здароўя Ізраіля. Раней наша краіна трапіла ў "чырвоны" спіс дзяржаў, цяпер яна ў "аранжавым" спісе, у які трапілі "краіны рызыкі". Тых ізраільцян, якія наведаюць Беларусь, па вяртанні на радзіму чакае тыднёвы каранцін. Ён абавязковы і для тых, хто прайшоў вакцынацыю, і для тых, хто перахварэў.
Рашэнне пачало дзейнічаць 16 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.