J:морс выпусціў відэаверсію канцэрта з Прэзідэнцкім аркестрам

J:морс выпусціў відэаверсію канцэрта з Прэзідэнцкім аркестрам

 J:морс выклаў у сеціва відэаверсію канцэрта J:морс і Прэзідэнцкага аркестра Беларусі з праграмай "Беларускае золата". Сам выступ адбыўся 5 лістапада ў мінскім Палацы рэспублікі. 

"Гэта адзін з найбольш складаных і маштабных праектаў за больш як пятнаццаць гадоў існавання гурта, — распавядае лідар гурта Уладзімір Пугач. — Мы рыхтавалі яго амаль паўгода: планавалі тэхнічны бок, адбіралі песні, рабілі аранжыроўкі з Уладам Мазуркевічам і каля трох месяцаў рэпетавалі з Прэзідэнцкім аркестрам. Магчыма, гэтыя рэпетыцыі былі больш патрэбныя менавіта нам, самым складаным было проста прызвычаіцца, што на сцэне не шэсць чалавек, а шэсцьдзесят, стаць з імі адным цэлым. Прыемна, што ў нас гэта атрымалася". 

У сваю чаргу кіраўнік аркестра і дырыжор Віктар Бабарыкін прызнаецца, што "было вельмі прыемна на практыцы пераканацца, што ў Беларусі ёсць свае артысты, якія ні ў чым — ані па матэрыяле, ані па прафесійнасці, ані па колькасці публікі ў зале — не саступаюць замежным".


За стварэнне відэаверсіі праекта адказваў рэжысёр Кірыл Зелянко і тэлеканал АНТ. У студзені гурт плануе выдаць DVD з поўнай версіяй канцэрта, у якую патрапяць 18 песень. Партнёр праекта — кампанія STA Logistic.


Наступны выступ J:морс у Мінску традыцыйна адбудзецца 14 лютага ў Prime Hall.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі