Качынскі пратэстуе супраць палітыкі дзейнага ўрада
Лідар апазіцыйнай партыі Польшчы «Закон і справядлівасць» Яраслаў Качынскі выйшаў са складу Рады бяспекі краіны на знак пратэсту супраць палітыкі дзейнага ўрада. У лісце, у якім тлумачыцца рашэнне аб выхадзе з Рады бяспекі, Качынскі раскрытыкаваў падпісанае з Расіяй пагадненне па газе, падтрымку ўрадам Польшчы Лісабонскай дамовы і падыход уладаў да расследавання катастрофы Ту-154 Леха Качынскага пад Смаленскам.
Расія і Польшча падпісалі пагадненне аб павелічэнні паставак расійскага газу, але зніжку на дадатковыя аб’ёмы, на якой настойваў польскі бок, "Газпрам" ёй не дасць, паведамляе gazeta.ru
Расія і Польшча падпісалі пагадненне аб павелічэнні паставак расійскага газу, але зніжку на дадатковыя аб’ёмы, на якой настойваў польскі бок, "Газпрам" ёй не дасць, паведамляе gazeta.ru