Kadebostany у Мінску: з белымі дыванамі і мясцовым беларускім віном

Kadebostany у Мінску: з белымі дыванамі і мясцовым беларускім віном

25 лістапада ў сталічным Prime Hall выступіць швейцарскі гурт Kadebostany. Іх назва азначае "Еўрапейская рэспубліка Кадэбостан", адпаведна, сам гурт лічыць сябе цэлай дзяржавай, заснаванай на прынцыпах свабоды і творчага стварэння. Нацыянальнай дзівай Кадэбостана лічыцца вакалістка гурта Крысціна Якаўлева (яна змяніла былую салістку Аміну Кадэлі ў 2016 годзе), а прэзідэнтам — спадар Кадэбостан, ён жа Уільям Джэрэмія, заснавальнік гурта. Цікава, што ў краіне ёсць і уласная валюта: 50 кодаў — гэта 60 долараў. А стаць грамадзянінам Кадэбостана можа любы ахвочы: грамадзянства можна аформіць он-лайн ці выйграць праз латарэю.


"Мая мэта — змяніць сусветную музыку, — тлумачыць задачу прэзідэнт краіны. — Кадэбостан знаходзіцца паміж Еўропай і Азіяй — гэта не Захад, і не Усход, а кацёл, дзе сустракаюцца розныя культуры. А наш гурт — амбасадары гэтай краіны".

Kadebostany стрэлілі ў 2008 годзе, дзякуючы незвычайнай сумесі электроннай музыкі, альтэрнатыўнага рока і фанфар. Цяпер сумесь крыху змянілася: поп, соўл і ўсходні фолк. Цяпер гурт актыўна гастралюе, граючы па 120 канцэртаў за год. Менавіта Kadebostany сталі аўтарамі незвычайнага кавера на песню Беёнсэ "Crazy In Love", які ўвайшоў у саўндтрэк нашумелага фільма "50 адценняў шэрага". Яшчэ яны напісалі восем альбомаў (апошні, "Frozen To Death", выйшаў сёлета) і шэраг песень, якія занялі верхнія пазіцыі еўрапейскіх чартаў.

 

Дарэчы, паводле побытавага райдара, у Мінску Kadebostany жадаюць спыніцца ў прыватным чыстым і бяспечным гатэлі ўзроўнем не ніжэй трохзоркавага. Швейцарцы папрасілі арганізатараў карміць іх здаровай ежай — стравамі беларускай нацыянальнай кухні. Выпіць музыкі таксама не супраць: яны папрасілі некалькі бутэлек моцнага алкаголю а таксама белага і чырвонага віна, пераважна, мясцовай вытворчасці. 


Тэхнічны райдар музыкаў больш цікавы: на сцэну, напрыклад, ім патрэбныя два белыя дываны 2х2 метры. 


Кошт квіткоў ад 50 да 95 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі