“Кадравы рэзерв”: ці скарыстаюцца яго магчымасцямі Тур і КДБ — эфір
Юрась Губарэвіч / Еўрарадыё
З паведамленняў лукашэнкаўскай прапаганды і заяў Следчага камітэта стала вядома, што заведзеная крымінальная справа на ўдзельнікаў “Кадравага рэзерву”. Маўляў, да анлайн-лекцыі падключыліся “агенты” і выявілі людзей, якія ўдзельнічаюць у праграме, знаходзячыся ў Беларусі. Прапагандысты нават паказалі відэа з затрыманымі, якія прызнаюцца ў сваім удзеле ў “Кадравым рэзерве”. Але арганізатары праграмы сцвярджаюць, што “магчымасць пабачыць спіс іншых удзельнікаў тэхнічна выключана платформай ZoomWebinar. Нават адміністратар там бачыць толькі пералік асабістых нумароў замест імёнаў удзельнікаў”.
Ці сапраўды былі затрыманыя ўдзельнікі праграмы “Кадравы рэзерв”, а калі так, то чаму гэта адбылося? Якія меры бяспекі выкарыстоўваюць заснавальнікі праграмы і чаму ў спецслужбаў такая цікавасць да “Кадравага рэзерву”? Што далей будуць рабіць каардынатары і лектары праграмы, ці варта яе працягваць у тым выглядзе, у якім яна існуе сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, каардынатар праграмы “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі” Юрась Губарэвіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.