Каго б ні абралі прэзідэнтам, ён будзе гаварыць па-беларуску! — Трусаў

"Мова пайшла ў народ" / novychas.online
"Мова пайшла ў народ" / novychas.online

Экс-кіраўнік ТБМ, гісторык Алег Трусаў лічыць, што пасля 2020-га, нягледзячы на рэпрэсіі і ад'езд соцень тысяч беларусаў за мяжу, беларуская мова "значна пашырыла абсягі свайго выкарыстання". "Я гэты працэс бачу паўсюль, кажа ён у інтэрв'ю "Народнай волі". — Мова пайшла ў народ. Многія зразумелі, што якраз мова бароніць нацыю... Найлепшая абарона ад “русского мира” — наша родная мова. Не трэба пакуль ніякіх шэсцяў, дэманстрацый, давайце дэманстраваць паўсюль беларускую мову".

Трусаў перакананы, што "наступны прэзідэнт Беларусі будзе беларускамоўны". "Я ў гэтым не сумняваюся, — кажа ён. — Каго б ні абралі, ён будзе гаварыць па-беларуску!".

"Я не казачнік, я гісторык... І таму ўмею супастаўляць пэўныя гістарычныя працэсы", — падкрэслівае Алег Трусаў. Ён прагназуе развал Расійскай Федэрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі