Калеснікава просіць беларусаў стаць даручальнікамі ў справе Бабарыкаў

Калеснікава просіць беларусаў стаць даручальнікамі ў справе Бабарыкаў

У вечаровым стрыме 27 ліпеня каардынатар штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава звярнулася да беларусаў. Яна папрасіла грамадзян краіны стаць даручальнікамі па змене меры стрымання для Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Для гэтага трэба запоўніць заяву і аднесці яе ў КДБ, бо бацька і сын Бабарыкі знаходзяцца ў СІЗА КДБ. 

Віктар Бабарыка, які раней кіраваў "Белгазпрамбанкам", вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары. Яшчэ да рэгістрацыі яго разам з сынам затрымаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў у рамках "справы Белгазпрамбанка". Па беларускіх тэлеканалах выйшла ўжо некалькі сюжэтаў, прысвечаных гэтай справе, хаця расследаванне яшчэ не завершанае. 

Хаця група Бабарыкі набрала подпісаў больш за ўсіх іншых альтэрнатыўных кандыдатаў, яго не зарэгістравалі. ЦВК спаслаўся на дадзеныя дзяржорганаў, што ў Бабарыкі былі даходы, не адлюстраваныя ў дэкларацыі. Меліся на ўвазе грошы, з якімі разбіраецца следства. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі