Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд палітвязню Эдуарду Бабарыку

Эдуард Бабарыка

Эдуард Бабарыка / БЕЛТА

28 лістапада Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без зменаў прысуд палітвязню Эдуарду Бабарыку, а яго апеляцыйная скарга не была задаволеная. У ліпені яго асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітзняволенага прызналі вінаватым у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці", "арганізацыі масавых беспарадкаў" і "ўхіленні ад выплаты падаткаў". На судзе Бабарыка не прызнаў сваёй віны.

У тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ да 14 снежня 2021 года па першапачатковым абвінавачванні.

Эдуарда Бабарыку затрымалі разам з бацькам у сярэдзіне чэрвеня 2020 года, калі яны везлі ў Цэнтрвыбаркам падпісныя лісты за вылучэнне Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкія выбары. Тры гады за кратамі ён чакаў суда. Віктар Бабарыка быў асуджаны ў ліпені 2021-га на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі