У наваполацкай калоніі прыбралі ўсе кнігі на беларускай і кітайскай мовах

Кнігі пад забаронай (ілюстрацыйнае фота)

Кнігі пад забаронай (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У наваполацкай папраўчай калоніі № 1 прыбралі ўсе кнігі на беларускай мове. Пра гэта праваабаронцам распавёў былы палітвязень, які некалькі месяцаў там знаходзіўся. Паводле яго слоў, "зачыстка" бібліятэкі пачалася восенню мінулага года. "Цяпер з бібліятэкі вынялі ўсе беларускія творы... — расказвае экс-палітзяволены. — Палітычным нельга чытаць Алексіевіч, напрыклад. Прыбралі Купалу, Караткевіча, Коласа".

Беларускамоўнымі творамі, аднак, адміністрацыя калоніі не абмежавалася. Таксама з бібліятэкі забралі кнігі на замежных мовах — англійскай, польскай, літоўскай і нават кітайскай. На пытанне, чаму "рэпрэсавалі" кнігі на кітайскай мове, супрацоўнік адміністрацыі сказаў наступнае: "Сёння сябры, заўтра — ворагі".

У мясцовай бібліятэцы засталіся толькі рускамоўныя выданні.

Вядома, што ў ПК-1 знаходзіцца 106 палітвязняў. Самы вядомы з іх — Віктар Бабарыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі