Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў Віктара Бабарыкі
Віктар Бабарыка знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па скарзе беларускага палітзняволенага, прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі. Ён прызнаў парушэнне яго права на свабоду, што гарантаванае артыкулам 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таксама КПЧ звярнуўся да дзяржавы з просьбай прыняць тэрміновыя меры для забеспячэння таго, каб жыццё, фізічны і маральны стан палітвязня не зведвалі небяспеку, а таксама забяспечыць яго камунікацыі з адвакатамі, членамі сям'і і медыцынскімі работнікамі.
Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020-га. Скарга ў ААН была пададзена 10 ліпеня таго ж года. Чакаць прыняцця рашэння давялося больш за тры гады.
Бабарыка быў асуджаны ў ліпені 2021-га на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. У красавіку палітвязня прывозілі са слядамі пабояў у мясцовую бальніцу.
Сына палітвязня Эдуарда Бабарыку (таксама палітзняволенага) сёлета асудзілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.