Пугач: На нацыянальнай музычнай прэміі нам было некамфортна

Пугач: На нацыянальнай музычнай прэміі нам было некамфортна

14 лютага ў сталічным Prime Hall J:морс граюць вялікі сольнік, на якім збіраюцца выканаць як цалкам новыя песні, так і забытыя трэкі, якія не граліся па дзесяць гадоў. Напярэдадні канцэрта Уладзімір Пугач, лідар каманды, якая нядаўна атрымала статус "Гурта года" паводле Нацыянальнай музычнай прэміі,  распавядае ў эфіры Еўрарадыё пра сваю нелюбоў да тусовак і конкурсаў, мяркуе, што забарона канцэртаў і канцэрты з прыцягненнем "адміністратыўнага рэсурсу"— гэта кепска, і што будзе любіць Naviband незалежна ад вынікаў "Еўрабачання".

Цікавыя цытаты: 

На "Ліры" мне было некамфортна, бо мне не падабаецца хадзіць на тусоўкі. Для мяне вельмі важна не належаць да тусовак у прынцыпе — я вельмі люблю калектыўнае бессвядомае. 


Музычная прэмія не мусіць быць абмежаванай жанрамі. У ёй павінны прысутнічаць усе стылі. І ў такім выпадку на розныя густы ёсць спектр меркавання. Але калі збіраюцца людзі, якія ненавідзяць джаз ці Лёшу Хлясова і раздаюць прэміі, ці, наадварот, не ведаюць, што такое гурт Nizkiz і раздаюць прэміі, гэта дзіўна. 


Мне прыемная ўвага да сябе і да гурта, але ставіцца да гэтага як да нейкай кар'ернай вехі, не магу сябе прымусіць. 


Справа ў комплексе малых народаў, які ў нас прысутнічае: большасць насельніцтва прывыкла, на жаль, што мы — гаўно. Маўляў, ну што ў нас, а вось у Расіі, Польшчы, Літве...


Нашы цэнтральныя СМІ маюць вельмі вузкую жанравую палітыку. Слова "музыка" яны падмяняюць словам "эстрада", для іх гэта сінонімы. 


Мэйнстрыму як такога ў нашай музыцы няма. Усё тусовачнае. А для таго, каб беларускую музыку слухалі, яна мусіць трапляць у інфармацыйныя патокі, яе мусяць слухаць таксісты, а не толькі музычныя журналісты. 


Калі міністр культуры нас выкліча і скажа, што  J:морс едзе на "Еўрабачанне", мы падзякуем, зменім пол і паедзем гёрлс-бэндам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі