Калі новая ўлада будзе трымацца на сілавіках, чым яна розніцца ад Лукашэнкі?

У "Байполе" кажуць, што "рызыкі ёсць заўсёды", але робяць стаўку на тое, што "гэтая сілавая структура будзе фармавацца з народа" / pixabay
У "Байполе" кажуць, што "рызыкі ёсць заўсёды", але робяць стаўку на тое, што "гэтая сілавая структура будзе фармавацца з народа" / pixabay

Прапанова стварыць уласныя сілавыя структуры некалькі разоў гучала на канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні. Але калі ўлада ў "новай Беларусі" будзе трымацца на сілавіках, то чым яна будзе адрознівацца ад той мадэлі, якая існуе ў краіне цяпер?

Прадстаўнік ByPol Алег Талерчык кажа, што галоўным адрозненнем новых сілавікоў будзе тое, што яны "з народа".

— Гэтая сілавая структура будзе фармавацца з народа. З эмігрантаў, з тых беларусаў, якія знаходзяцца цяпер у краіне пад акупацыяй. Гэта будзем мы. Гэта не нейкія людзі па кантракце, якіх муштравалі і якія забыліся, як жыць свабодна.

Рызыкі ёсць заўсёды, але калі мы будзем баяцца гэтых рызык, мы ні да чога не прыйдзем.

Талерчык мяркуе, што новы сілавы блок павінен атрымаць легітымізацыю ад пакуль яшчэ не створанага "Пераходнага кабінета".

— Для гэтага і неабходны Пераходны кабінет, які легітымізуе дзейнасць гэтых нацыянальных сілавых структур, якія мы ствараем і будзем ствараць.

Кабінет будзе дэмакратычным, у ім будуць усе прадстаўнікі дэмакратычных сіл, будзе ясная працэдура фармавання гэтага кабінета, ясная працэдура фармавання рашэння і адказнасці за гэтыя рашэнні. І кабінет будзе кіраваць сілавым складнікам, які будзе створаны пад яго "парасонам".

Сам жа Пераходны кабінет павінен, паводле яго слоў, атрымаць легітымізацыю ад "беларусаў і сусветнай супольнасці". Якім менавіта спосабам Пераходны кабінет і курыраваныя ім структуры, у тым ліку сілавыя, змогуць атрымаць такую ўсеабдымную легітымізацыю, спікер не ўдакладніў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі