Калінін: У Беларусі да канца 2020 года плануецца запусціць сістэму іпатэкі

Калінін: У Беларусі да канца 2020 года плануецца запусціць сістэму іпатэкі

Паводле разлікаў беларускага ўрада, іпатэка на жыллё ў Беларусі пачне працаваць да канца 2020 года. Пра гэта на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Нацыянальнага сходу 30 лістапада паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін.

Чыноўнік паведаміў, што такія планы закладзеныя ў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады. Праўда, для пачатку дзейнасці іпатэкі неабходна, каб гадавы ўзровень інфляцыі складаў 5-7%, стаўкі па крэдытах не перавышалі 15%, а памер штогадовых плацяжоў па іпатэцы не перавышаў 35% гадавога даходу сям'і.

Пры іпатэцы грамадзяне могуць адразу карыстацца жыллём, паступова выплочваючы грошы крэдытору. Калі чалавек не можа выплаціць грошы, то крэдытор (напрыклад, банк) мае права прадаць яго жытло для кампенсацыі сваіх выдаткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі