Калона расійскіх танкаў, БМП і грузавікоў ва ўкраінскім Краснадоне (відэа)
У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім відаць гэтая тэхніка без апазнавальных знакаў. Мяркуецца, што яна прыбыла з Расіі.
У калоне знаходзяцца больш за 60 танкаў, БМП, БТР, больш за 30 грузавікоў, дзясяткі бензавозаў, штабныя і інжынерныя машыны. 2 верасня яна ішла з Краснадона ў бок Луганска.
Як адзначае liga.net, ад Краснадона да мяжы з Расіяй, якая ў гэтым раёне кантралюецца баевікамі, каля 20 кіламетраў. І раней там рэгулярна перапраўлялася расійская баявая тэхніка. Аднак Расія дагэтуль адмаўляе, што яе вайскоўцы ваююць ва Украіне.