Каля 200 чалавек загінулі пры магутным землятрусе на мяжы Ірана і Ірака

Каля 200 чалавек загінулі пры магутным землятрусе на мяжы Ірана і Ірака

На захадзе Ірана на мяжы з Іракам адбыўся магутны землятрус магнітудай 7,3 бала. Паводле апошніх звестак, яго ахвярамі сталі каля 200 чалавек у абедзвюх краінах. Больш за тысячу чалавек атрымалі раненні.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні 33,9 км, штуршкі адчуваліся ў Турцыі, Ізраілі і Кувейце.

Землятрус выклікаў паніку сярод насельніцтва. Як перадае Бі-Бі-Сі, жыхары выбягалі са сваіх дамоў на вуліцы. 

Шмат людзей пацярпела ў горадзе Сарпол-э Захаб, прыкладна за 15 кіламетраў ад мяжы. Разбурэнні зафіксваныя па меншай меры ў васьмі вёсках, паведаміў кіраўнік іранскага аддзялення Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Мартэза Салім. Працу ратавальнікаў ускладняюць апоўзні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі