За каментары пра загінулага афіцэра КДБ затрыманы 51 беларус
Па ўсёй Беларусі адбываюцца затрыманні за каментары ў інтэрнэце пра загінулага 28 верасня ў Мінску афіцэра КДБ. За 29-30 верасня арыштаваныя 51 чалавек, паведамляюць праваабаронцы вечарам у чацвер.
Усе затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ на Акрэсціна.
Затрыманні адбываліся ў межах арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Як паведамляла Еўрарадыё, людзей затрымлівалі ў Мінску і рэгіёнах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.