Каля аўтобуса "Барусіі" адбыўся выбух, матч Лігі чэмпіёнаў перанесены
У Дортмундзе, дзе 11 красавіка мусіў адбыцца чвэрцьфінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Барусія" — "Манака", прагрымеў выбух. Ён адбыўся каля аўтобуса футбольнага клуба "Барусія". Пры выбуху пацярпеў іспанскі футбаліст Марк Бартра, абаронца гаспадароў поля. Спартоўца адвезлі ў лякарню.
Паведамляецца, што выбух адбыўся каля гатэля пры адпраўленні аўтобуса з камандай на матч. На абочыне дарогі былі закладзены і спрацавалі некалькі выбуховых прыстасаванняў.
Гульня "Барусія" — "Манака" перанесена на сераду, яна пачнецца ў 20.45 паводле беларускага часу.
Das Stadion ist inzwischen so gut wie leer. #BVBASM #bvb pic.twitter.com/vSidKB6R5p
— Moritz Leihkamm (@kopfballer) 11 апреля 2017 г.
Offiziell von der UEFA #bvbasm pic.twitter.com/Pcc3J09rp0
— Marcus Bark (@artus69) 11 апреля 2017 г.