Каля Крымскага моста з'явіліся супрацьдыверсійныя бонавыя загароды
Устанаўленне дадатковай абароны / t.me/breakingmash/
Каля Крымскага моста з'явіліся супрацьдыверсійныя бонавыя загароды. Як піша Mash, мяркуецца, што яны дапамогуць абараніць яго ад атакі надводных і падводных дронаў. Па інфармацыі выдання, у перспектыве канструкцыі будуць абараняць мост ад нападаў на ўсёй яго працягласці.
Апошняя атака беспілотнікаў на Крымскі мост адбылася ўначы 17 ліпеня. Адзін пралёт (у накірунку Керчы) быў пашкоджаны і прасеў на 50 см, іншы пралёт (у бок Тамані) разбураны. Аўтамабільны рух спыняўся. Рамонтныя працы расіяне збіраюцца закончыць толькі да канца года. У першы раз абвал пралёта на Крымскім мосце адбыўся ў выніку выбуху грузавіка з выбухоўкай у кастрычніку 2022-га.
У Маскве занепакоеныя, што атакі на Крымскі мост могуць працягвацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.