Каля Курапатаў працягваюць дзяжурыць актывісты
Каля Курапатаў на ўскраіне Мінска працягваюць дзяжурыць актывісты. Яны правялі каля будаўнічай пляцоўкі чарговую ноч. Актывісты пратэстуюць супраць будаўніцтва 5-павярховага офіснага будынка каля месца, дзе падчас сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя дзясяткі тысяч чалавек.
Як інфармуе Радыё Свабода, маладафронтаўцы, якіх напярэдадні будаўнікі гвалтоўна выдалілі з будаўнічай пляцоўкі, застаюцца побач з будоўляй. Яны паставілі намёт, палілі вогнішча. Ноч прайшла спакойна.
Раніцай да актывістаў далучыўся Зміцер Дашкевіч.