Каля мяжы Польшчы і Беларусі затрымлівалі ўкраінскага журналіста і аператара

Міхаіл Ткач

Міхаіл Ткач / pravda.com.ua

Каля мяжы Польшчы і Беларусі затрымлівалі ўкраінскага журналіста Міхаіла Ткача і аператара Яраслава Бандарэнку. Яны працавалі над сюжэтам пра тое, як падчас санкцый і вайны ва Украіне палякі гандлююць з Расіяй праз Беларусь. Як паведамляе pravda.com.ua, знятыя ўкраінцамі матэрыялы польскія сілавікі часткова выдалілі.

Ткач — журналіст "Украінскай праўды". Ён сцвярджае, што каля мяжы пад'ехалі польскія паліцэйскія, якія праверылі дакументы, а пасля "пачалі хапаць" камеры, даглядаць рэчы, тэлефоны, аўтамабіль. У камендатуры ўкраінцаў пратрымалі не менш за чатыры гадзіны, пасля чаго адпусцілі. Сітуацыю атрымалася вырашыць толькі пасля яе агалоскі і ўмяшання амбасады Украіны ў Польшчы.

"На допыце ў камендатуры я паведаміў, што мы журналісты і сказаў, што мы здымаем, як Польшча гандлюе з Расіяй праз Беларусь і як Польшча гандлюе з Беларуссю, як сельскагаспадарчая прадукцыя ідзе з Расіі і Беларусі ў Польшчу", — расказвае Міхаіл Ткач. Паводле яго слоў, гэтая інфармацыя перапалохала прадстаўнікоў польскай спецслужбы (яны, як і паліцыя, таксама апытвалі затрыманых). Іх цікавілі крыніцы і ці ведаюць улады Украіны пра гэта.

Ткач кажа, што ў той час, калі польскія фермеры блакуюць украінска-польскую мяжу, каманда "Украінскай праўды" вырашыла праверыць, што адбываецца на польска-беларускай мяжы. І вось што з гэтага атрымалася.

Каля мяжы Польшчы і Беларусі затрымлівалі ўкраінскага журналіста і аператара
pravda.com.ua
Каля мяжы Польшчы і Беларусі затрымлівалі ўкраінскага журналіста і аператара

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі