Каля Салігорска Lexus трапіў пад цягнік
Каля Салігорска Lexus трапіў пад цягнік. Здарэнне адбылося ў панядзелак у 12.05. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ Мінскага аблвыканкама, кіроўца своечасова не зрэагаваў на з'яўленне цягніка. У выніку, адбылося сутыкненне і машына скацілася па насыпе.
У аўтамабілі спрацавалі падушкі бяспекі. Відаць, гэта і паспрыяла таму, што трагедыі ўдалося пазбегнуць. Людзей, якія былі ў легкавіку, завезлі ў бальніцу, але шпіталізацыя не спатрэбілася.