Каля станцыі метро “Пушкінская” затрымалі мужчыну з пісталетам "Прэм'ер-4"

Каля станцыі метро “Пушкінская” затрымалі мужчыну з пісталетам "Прэм'ер-4"

Каля станцыі метро “Пушкінская” у Мінску міліцыя затрымала мужчыну, у якога з сабой быў аэразольны пісталет "Прэм'ер-4". Ён патлумачыў, што набыў зброю ў інтэрнэце для самаабароны і абароны ад сабак.

Такі пісталет — сапраўды вядомы сродак самаабароны. У Расіі яго можна набыць у інтэрнэт-крамах. 

"У дадзены момант па гэтым факце ўстанаўліваюцца ўсе абставіны", — піша тэлеграм канал прэс-сакратара МУС Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі