Калядныя кірмашы ў Берліне працуюць у звычайным рэжыме

Калядныя кірмашы ў Берліне працуюць у звычайным рэжыме

У 11.00 па нямецкім часе канцлер Германіі Ангелы Меркель дала ацэнку трагедыі, што здарылася ў цэнтры Берліна 19 снежня. У той жа час, ацэнкі здарэнню ў СМІ даюць шматлікія нямецкія чыноўнікі. 


Так, баварскі міністр унутраных справаў Ёхім Херман адкрыта кажа пра рызыкі, звязаныя з вялікай колькасцю бежанцаў у Германіі. У сваю чаргу, старшыня канферэнцыі міністраў унутраных спраў Клаус Бульён заявіў, што краіна "знаходзіцца ў стане вайны, нягледзячы на тое, што некаторыя хочуць бачыць у цяперашняй сітуацыі толькі добрае".  


Па ўсёй Германіі ўзмоцненыя меры бяспекі.

 

Калядныя кірмашы ў Берліне працуюць у звычайным рэжыме
Фота: n-tv.de

Тым часам мусульманская супольнасць Германіі асудзіла нападзенне на калядны кірмаш у Берліне.


"Мы адчуваем боль у сувязі з крывавым нападзеннем на нявінных людзей,  — гаворыцца ў паведамленні. — Гэта чалавечая трагедыя, у якой дзейнічалі людзі, якія заблудзіліся, без раскаяння і сумлення. Нашы малітвы з сем'ямі ахвяраў і параненых". 


У 13.00 у царкве кайзера Вільгельма, ля якой здарылася трагедыя, пройдзе памінальная малітва за ахвяр нападзення на калядны кірмаш. Сам кірмаш можа быць адкрыты з сераду 21 снежня. Астатнія кірмашы будуць працаваць у звычайным рэжыме.


Па словах даследчыка тэрарызму Марка Сэйджмана, трагедыю ў Берліне можна лічыць палітычнай атакай. Маўляў, масавыя забойцы рэдка "хворыя", яны лічаць сябе салдатамі.

 

Калядныя кірмашы ў Берліне працуюць у звычайным рэжыме
Фота: n-tv.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі